Урачысты мiтынг, прысвечаны Дню Незалежнасцi адбыўся ў Лiдзе

05.07.2023
3 ліпеня Ліда, як і іншыя гарады Беларусі, адзначае вялікае свята – 79-ю гадавіну з дня вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 3 ліпеня – менавіта гэтая гістарычная дата па волі беларусаў стала Днём Рэспублікі, звязаўшы разам святыя словы – Свабода і Незалежнасць.
Ля брацкай магілы воінаў-вызваліцеляў, што знаходзіцца каля Лідскага загса, адбыўся мітынг “Наша памяць мацней”. Са святочнымі словамі да яго ўдзельнікаў звярнуўся старшыня Лідскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Ложэчнік.
Работнікі і навучэнцы нашага каледжа таксама прынялі ўдзел у мітынгу
поделиться в: