Выстава да Міжнароднага дня роднай мовы

21.02.2025

З 2000 года ва ўсім свеце 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Сэнс гэтага свята ў заахвочванні моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Нашы продкі — бацькі, дзяды і прадзеды — нямала зрабілі для таго, каб наша беларуская мова была прызнана роўнай сярод іншых моў свету. Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа, умейце дасканала валодаць ёю!

 

Дата правядзення: 21.02.2025 г.

Чытацкае прызначэнне: для выкладчыкаў і навучэнцаў;

Мэтавае прызначэнне: фарміраванне беражлівых адносін да роднай мовы; прапаганда роднай мовы ў якасці сродку выражэння нацыі і дзяржавы

Месцазнаходжанне: абанемент (чытальная зала) бібліятэкі.

Спіс экспанаванай літаратуры:
1. Жывая спадчына / Уклад. Т. В. Кузьмянкова і інш. – Мінск : Народная асвета, 1992. – 224 с. – (Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць).

2. Зянько, У. Б. Спадчына маёй маці: песні, загадкі, казкі, жартоўныя апавядані. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. – 301 с.

3. Матчына слова: кніга пра беларускую мову / У. Павлава. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1991. – 335 с.

4. Гiлевiч, Н.
Любоў прасветлая: Роздумы ў вершах i прозе аб родной мове/ Лiрыка-публiцыстычная хронiка: 1947–1995. - Мн.: Навука i тэхнiка, 1996. - 544 с.
5. Фядосiк, А. С., Пятроўская, Г. А.
Народная спадчына: [Для сярэд. i ст. шк. узросту] - Мн.: Нар. асвета, 1984. - 208 с., iл.
6. Булыка, А. М.
З моў блiзкiх i далёкiх: [[Для сярэд. i ст. шк. узросту/Маст. К. М. Куксо. - Мн.: Нар. асвета, 1986. - 72 с.: iл. - (Скарбы мовы).
7. Мы - белорусы: Вершы/Склад. Я. Мiклашэускi. - Мн.: Маст. лiт., 1988. - 310 с.: iл.

поделиться в: