Міхал Клеафас Агінскі 260-годдзе з дня нараджэння аўтара сусветна вядомага паланэза - ў календары памятных дат ЮНЕСКА.
Міхал Клеафас Агінскі нарадзіўся 25 верасня 1765 года ў Гузаве, недалѐка ад Варшавы. Знатнаму роду Агінскіх паклаў пачатак князь беларускага паходжання Дзмітрый Іванавіч Глушонак, які валодаў у канцы ХV пачатку ХVІ стагоддзяў маѐнткам Агінты. І сам Міхал Клеафас сцвярждаў "належу ліцьвіньскаму роду", не даючы падстаў для сумненняў аб сваім паходжанні.
Бацька будучага кампазітара Агурэл Агінскі, заняты дыпламатычнай службай, дома бываў рэдка, і хлопчыка часта адпраўлялі ў Слонім, да дзядзькі Міхала Казіміра Агінскага, вядомага мецэната, які спалучыў у сабе якасці кампазітара, мастака і паэта. Свае маѐнткі ў Слоніме і Целяханах ѐн ператварыў у "сядзібы музаў", вядомыя ў ХVIII стагоддзі ўсѐй Еўропе. Пры палацы ў Слоніме меліся бібліятэка і друкарня. А музыкальная капэла і тэатр з балетнай групай паспяхова канкурыравалі нават з каралеўскімі.
Найбольш таленавітых акцѐраў Міхал Казімір адпраўляў за свой кошт вучыцца ў Італію. Таму, бываючы ў Слоніме, юны Міхал Клеафас акунаўся ў выключна спрыяльныя абставіны, якія садзейнічалі развіццю яго музычных схільнасцяў. Менавіта там хлопчык напісаў некалькі першых сваіх фартэп'янных п'ес.
Але не ў музыцы бачылі прызначэнне Міхала яго родныя. Нашчадку аднаго з буйнейшых і магутнейшых магнацкіх родаў на Беларусі быў угатаваны іншы шлях. Міхал Клеафас атрымаў цудоўнейшую адукацыю, валодаў некалькімі мовамі, пісаў вершы, іграў на скрыпцы і клавіры, добра ведаў гісторыю Еўропы і сваѐй Бацькаўшчыны. У дзевятнаццаць гадоў Агінскі - дэпутат сейма, прымае актыўны ўдзел у дзейнасці Эдукацыйнай камісіі (гісторыкі назавуць яе першым міністэрствам асветы ў Еўропе). Пасля ў складзе дыпламатычнай місіі працуе ў Галандыі і Англіі. Агінскаму, як і многім іншым прадстаўнікам яго пакалення, выпала бурная эпоха ў гісторыі, насычаная важнымі падзеямі, што прывялі да істотных зменаў у сацыяльна-палітычным жыцці еўрапейскіх краін.
Калі пачалося паўстанне 1794 года пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі, Міхал Агінскі выступае на баку паўстанцаў. Знаходзячыся ў Навагрудку, Агінскі збірае 40 тысяч дукатаў і накіроўваецца ў Прусію для набыцця зброі. Гэта дапамагло Агінскаму ўзброіць атрад колькасцю 480 чалавек, які ѐн сам, як сапраўдны патрыѐт, і ўзброіў. Агінскі не раз сустракаўся з Т. Касцюшкам, вельмі паважаў яго, аб чым красамоўна гаврыць той факт, што калі значна пазней ў Залессі, Міхалу паведамілі аб смерці Тадэвуша ў Швейцарыі, ѐн устанавіў памятны камень з надпісам "Ценям Касцюшкі", які сѐння прызнаны першым знакам ўшанавання Нацыянальнаму герою некалькіх краін.
Пад час паўстання Агінскі піша шэраг паўстанцкіх песень і маршаў, у тым ліку і "Мазурку Дамброўскага", якая пазней зрабілася нацыянальным гімнам Польшчы.
Пасля паражэння паўстання, Агінскі, за галаву якога было прызначана вялікае ўзнагароджанне, быў вымушаны пакінуць радзіму і доўгі час блукаў па Еўропе: Прусія, Італія, Турцыя, Францыя.
Вярнуцца на радзіму Агінскаму дапамог дварцовы пераварот, які адбыўся ў Расіі, у выніку якога да прыстола прыйшоў вядомы сваімі вольнымі поглядамі Аляксандр І. Але ж і на радзіму вяртаўся не проста падданы Расійскай імперыі, але і чалавек, чыѐ імя было акружана арэолам гераічнай славы, кампазітар, творы якога ведала ўся Еўропа!
Трэба было выбіраць месца для далейшага жыцця. Можна было пасяліцца ў Вільні або Санкт - Пецярбургу, аднак летуценны характар Агінскага яўна аддаваў перавагу чароўнасці пастаральнага вясковага жыцця. Таму і выбар быў зроблены на карысць маѐнтка Францішка Агінскага ў Залессі Ашмянскага павета.
Міхал Клеафас меркаваў пасяліцца ў Залессі назаўжды, таму адразу пасля прыезду распачаў перабудову сядзібы. Стары парк вакол палаца быў напоўнены водарам звычайных і экзатычных фруктовых дрэў, расквечаны цудоўнымі кветкамі ў стыле англійскіх паркаў. Каля ганку палаца застракацела разнаквеццем вялікая авальная клумба з басейнам пасярэдзіне.
Ад сучаснікаў пенаты ў Залессі атрымалі ўзвышаную назву "Паўночныя Афіны". Тут збіралася шмат сяброў і аднадумцаў, абмяркоўваліся грамадскія і палітычныя справы, на вечарынах праслухоўваліся новыя музычныя і літаратурныя творы. Лічылася добрым тонам па дарозе з Еўропы ў Пецярбург і назад завярнуць у адноўленую сядзібу князя Агінскага. І кожны абавязкова знаходзіў тут занятак па сваім гусце.
Сенатар Расійскай імперыі і тайны саветнік яе манарха Агінскі не прыняў нашэсця Напалеона ў Расію і пакінуў свае "Афіны", што было расцэнена Банапартам, які пасля сустрэч з Агінскім у Парыжы, Бруселе і Венецыі лічыў яго сваім патэнцыйным прыхільнікам.
Агінскі будзе ўважліва сачыць за разгортваннем ваенных дзеянняў і, гнаны нецярпеннем хутчэй убачыць родныя мясціны, вернецца, калі яшчэ не затухнуць пакінутыя французамі пажарышчы. Убачаныя разбурэнні і надзвычай цяжкае становішча народа так кранулі чуллівую душу Агінскага, што ѐн звярнуўся да Аляксандра І з просьбай аказаць дапамогу жыхарам Магілѐўскай, Віцебскай, Мінскай і Віленскай губерніяў, з горыччу заўважаючы, што "насельніцтва, якое вельмі пацярпела ад вайны, працягвае з кожным днѐм памяншацца ад смяротнасці і хвароб". Але Аляксандр адказвае вельмі расплыўчата ды невыразна. Агінскі на свае сродкі будуе ў Вільні дом для бедных, бальніцы і магазіны для тых, каму зусім цяжка, раздае галодным сялянам зерне.
Пакрысе прыходзіць расчараванне палітыкай цара, які ўпіваўся сваѐй перамогай над французамі і не збіраўся болей "займацца гульнямі" з заходняй арыстакратычнай элітай. Агінскі спачатку знаходзіць суцяшэнне ў грамадкім жыцці: дапамагае набыць навуковае абсталяванне для Віленскага універсітэта, клапоціцца аб пераносе з Бабруйска ў Маладзечна губернскага вучылішча, для якога прадстаўляе свае будынкі, якія атрымаў у спадчыну ад дзядзькі. (Нездарма сѐння гэтае музычная установа носіць імя нашага славутага суайчынніка, а на плошчы красуецца зроблены па праекту В. Янушкевіча помнік Агінскаму). Але тое, што адбываецца на яго радзіме, не можа пакінуць абыякавым Агінскага як палітыка і грамадскага дзеяча. Расце незадаволенасць палякаў, узнікаюць гурткі філаматаў і філарэтаў, якія ставяць сваѐй мэтай пазбавіцца ад царскага прыгнѐта. Няма ніякіх сумненняў, што Міхал Клеафас падтрымліваў гэтых людзей, спачуваў ім, калі пачаліся арышты, але "зрабіць што-небудзь на карысць Бацькаўшчыне" ужо не мог.
Агінскі звяртаецца да цара з просьбай дазволіць яму паехаць за мяжу на лячэнне. Вядома ж, у Пецярбургу здагадваліся аб сапраўднай прычыне гэтай просьбы сенатара, але адпусцілі, не жадаючы, відаць, скандалу.
У канцы 1822 года Міхал Агінскі апошні раз пройдзецца па любімаму маршруту - да Віліі, абыйдзе свой непаўторны парк, надоўга затрымаецца ля памятнага камня ў гонар Касцюшкі... Менавіта у тыя дні па меркаванню даследчыкаў і быў напісаны паланез a - moll №13, вядомы большасці з нас як "Развітанне з Радзімай". Міхала Агінскага чакала прыдарожная карэта.
Што ведаем мы, сѐняшнія, пра жыццѐ Агінскага? Вельмі і вельмі мала. Лёс склаўся такім чынам, што на Радзіме яго ўзгадваюць як аўтара аднаго твора. А між іншым, яго пяру належыць 40 фартэпіянных п'ес: паланезы, вальсы, мазуркі, маршы, кадрылі. У спадчыну кампазітара ўваходзяць 18 вакальных твораў: рамансы, песні, опера.
Зборнікі кампазітара з Залесся выдаваліся ў Пецярбургу і Берліне, Парыжы і Вене, Лондане і Філадэльфіі, Вільне і Варшаве, Дрэздэне і Мілане і прынеслі нашаму суайчынніку сусветную вядомасць.
Апошнім прытулкам для Агінскага стала радзіма глыбока шанаванага кампазітарам вялікага Дантэ - Фларэнцыя. Тут, правѐўшы 11 год, 15 кастрычніка 1833 года скончыў свой зямны шлях Міхал Клеафас Агінскі. Многае створана нашым суайчыннікам, але памятаюць сёння ў першую чаргу тое, чаму ён ніколі не надаваў вялікага значэння, - яго музыку.
Паланез стаў сваеасаблівай эпітафіеяй і рэквіемам дыпламату, палітычнаму і грамадскаму дзеячу, аднаму з кіраўнікоў першага нацыянальна - вызваленчага паўстання і толькі "між іншым" кампазітару.
Памяць удзячных нашчадкаў увасоблена ў мемарыяльнай дошчы, створанай Валер'янам Янушкевічам, якая ўсталявана на сцяне старажытнага кляштара Сантэ Крочэ, дзе пахаваны прах кампазітара, у мастацкай стужцы рэжысѐра Льва Голуба "Паланез Агінскага", эсэ Уладзіміра Караткевіча "Песні Паўночных Афінаў" і ў нашых душах...